Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  13. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  14. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  15. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
Читать по-русски


Камэнтары наконт візыту старшыні КНР Сі Цзіньпіна у Расеі тычыліся пераважна кароткатэрміновых пэрспэктываў — ці акажа Пэкін у бліжэйшы час вайсковую дапамогу Расеі ў вайне з Украінай і ў якой ступені Расеі патрапіла ў залежнасьць, мо і васальную, ад Кітаю. Юрый Дракахруст разважае аб тым, чаму трэба глядзець на сярэдне- і даўгатэрміновую перспектыву.

Юрый Дракахруст Аглядальнік «Радыё Свабода» Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў за 1996 год. Журналісцкае крэда: не плакаць, не смяяцца, а разумець. Блог Юрыя Дракахруста на сайце «Радыё Свабода»

У 2017 годзе амэрыканскі палітоляг Грэхам Аллісан апублікаваў кнігу «Прырэчаныя ваяваць». Яе выснова — надзвычай высокая імавернасьць, што ў агляднай будучыні Кітай і ЗША пачнуць вайну за сусьветнае лідэрства. Аналіз Аллісана грунтуецца на дасьледаваньні Гарвардзкага ўнівэрсытэту, у якім было вывучалася 16 канфліктаў, калі адна дзяржава ўмацоўвалася і прэтэндавала на рэгіянальнае ці глябальнае лідэрства, а іншая спрабавала захаваць сваё лідэрства. Першым выпадкам такога спаборніцтва было змаганьне ў старыжытнай Грэцыі Спарты і Атэнаў, якое прывяло да Пелапанэскай вайны.

У той вайне перамагла Спарта, але вынікі яе сталі катастрофай для усё антычнай Грэцыі, для Спарты ў тым ліку. Гэта жа як Першая сусьветная вайны (адзін з 16 канфліктаў, апісаны Аллісанам) прывяла да катастрофы ўсёй Эўропы і пад’ёму неэўрапейскіх краінаў — Расеі і ЗША.

Хаду Пэлапанэскай вайны апісаў «бацька гісторыі» Фукідыд. Аллісан, спасылаючся на яго ў сваім аналізе, называе канфлікт паміж краінай, якая прэтэндуе на лідэрства, і краінай, якая імкнецца яго захаваць, «пасткай Фукідыда». Насамрэч лідэры і Спарты, і Атэнаў вайны не хацелі і добра ўсьведамлялі, што яна прывядзе да катастрофы. Але канфлікт паміж саюзьнікамі цэнтраў спаборніцтва зрабіў непазьбежным вайну паміж самімі цэнтрамі.

З тых 16 глябальных супрацьстаяньняў лідэраў і прэтэндэнтаў на лідэрства толькі 4 скончыліся мірна. Іншыя 12 вайной. Два зь іх — сусьветнымі войнамі — Першай і Другой.

Прагнозы і аналёгіі Аллісана можна было б палічыць адно акадэмічнымі штудыямі. Але неяк не выпадае. Вось нядаўнія паведамленьні са стужкі навінаў «Кіраўнік ЦРУ: Сі Цзіньпін загадаў кітайскім вайскоўцам падрыхтавацца да ўварваньня на Тайвань да 2027 году», «Генэрал Майк Мініган, які ўзначальвае авіяцыйнае камандаваньне паветранага транспартаваньня ЗША, папярэдзіў у службовым допісе, што ў найбліжэйшыя два гады магчымая вайна ЗША з Кітаем».

Аналогіі і прагнозы Аллісана — гэта прынамсі не адно акадэмічныя штудыі.

З гэтага пункту гледжаньня варта глядзець на ўсе крокі Кітаю. Сі разбурыў схему ратацыі ўлады, усталяваную Дэн Сяопінам у постмаісцскую эпоху магчыма ня толькі са сваёй прагі да ўлады, але і з разьліку, што вялікая, сусьветная вайна — неўзабаве, на парозе.

І вайна Расеі з Украінай — яе пралёг толькі ўскосна. Нават калі Расея выйграе яе, што наўрад ці, ролю суўладальніцы сьвету яна сябе ня верне, новым СССР яна ня стане. Вайна ва Ўкраіне — ня з тых 16 канфліктаў за сусьветнае лідэрства. Расея яго не атрымае нават у выпадку перамогі.

Але гэта ня значыць, што гэтая вайна ня мае дачыненьне да сапраўднага глябальнага спаборніцтва. Мае. Але Кітай не сьпяшаецца і ня робіць неабарачальных крокаў.

Былы дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр пісаў, што нават любімыя гульні эўрапеоідаў, людзей белай расы, і кітайцаў — розныя. Эўрапеоіды аддаюць перавагу шахматам, кітайцы — гульні го. У шахматах мэта — мат, у го — заваяваньне кантролю над дошкай гульні. Любімыя гульні — да пэўнай ступені адлюстраваньне розных палітычных філязофіяў.

Некаторыя расейскія палітыкі і камэнтатары чакалі, што пасьля пачатку ўварваньня РФ ва Ўкраіну Кітай нападзе на Тайвань, маўляў, зацісьнем Амэрыку з двух бакоў. Кітай не зрабіў гэтага і нават праглынуў візыт сьпікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША ў Тайбэй.

Кітай сам вызначыць час пачатку вайны Суднага дня ці пачне яе, калі яму будзе кінуты реальны выклік.

Фото: Reuters
Флаг Китая. Фото: Reuters

У свой час адзін амэрыканскі гэнэрал казаў пра вайну ва Віетнаме — вайне ня ў свой час, ня там і ня з тымі.

Вось і для Кітая расейская вайна з Украінай — вайна ня ў час, ня з тымі і ня там. Яе яны нават гатовыя палагодзіць.

Але ў будучай глябальнай вайне з Захадам і ЗША ім Расея патрэбная. І візыт у Маскву Сі быў дэманстрацыяй гэтага.

І на вайну ва Ўкраіне ў Пекіне глядзяць праз прызму гэтага будучага канфлікту з Захадам. Там, як і Аллісан, лічаць яго амаль непазьбежным.

Сярод заходніх палітыкаў агульнае месцы «мы ня можам дапусьціць, каб Украіна прайграла вайну». Некаторыя кажуць пра пажаданасьць паразы Расеі, але не дапусьціць паразы Ўкраіны абяцаюць усе. А якая пазыцыя Кітая, асабліва з пэрспэктывы амаль непазьбежнай глябальнай вайны з Захадам? Мяркую, што такая — мы не дапусьцім паразы Расеі.

Так, Расея атрымала па пысе ў Херсоне і Ізюме, але Мараюпаль, Мелітопаль, як і Данецк, Луганск і Сэвастопаль — пад яе кантролем. А калі ўзьнікне пагроза гэтаму кантролю? Калі справа дойдзе да гэтага, ці ня ўстане Пэкін на бок Масквы больш рашуча, чым гэта робіць зараз? І не з прычыны гістарычных іншых экзатычных чыньнікаў, а з прычыны ўласных нацыянальных інтарэсаў з пэрспэктывы глябальнай вайны?

Тренировка армии Китая, провинция Цзянси, 3 января 2023 года. Фото: Sipa USA via Reuters
Тренировка армии Китая, провинция Цзянси, 3 января 2023 года. Фото: Sipa USA via Reuters

Тэрытарыяльныя рахункі «круглавокіх» барбараў (нас з вамі, шаноўнае спадарства) кітайцаў абсалютна не цікавяць насамрэч.

Але захаваньне больш менш моцнай, дзеяздольнай, антызаходняй Расеі да «гадзіны Ч» — да глябальнага сутыкненьня Пэкіну і Вашынгтону — гэта прамы і важны інтарэс Кітаю. Варыянт з Навальным у Крамлі — гэта для Пекіну бісмаркаўскі «кашмар кааліцыяў», саюз магутных антыкітайскіх вялікіх дзяржаваў.

Сі не заключыў з Пуціным у Маскве фармальны вайскова-палітычны саюз. Дык Кітай за 5 тысячаў гадоў свайго існаваньня яго ня зь кім не заключаў. Паводле кітайскай палітычнай філязофіі ўсе, а асабліва «круглавокія» — васалы Паднябеснай.

Беларусь ці Ўкраіна — для Кітаю маленечкія шашкі го перад вялікай бітвай з Амэрыкай за сусьветнае лідэрства. А Расея — шашка крыху пабольш.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.