Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  2. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  3. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  4. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  5. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  6. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  7. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  8. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  12. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
Читать по-русски


Відэа з галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны Валерыем Залужным апублікаваў у сваім тэлеграм-канале прадстаўнік прэс-службы Мінабароны Украіны палкоўнік Анатоль Штэфан з пазыўным «Шцірліц». З’явілася яно на фоне чутак пра цяжкае раненне Залужнага, якія распаўсюджвалі расійскія тэлеграм-каналы і афіцыйныя СМІ.

Штэфан кажа, што відэа зробленае ў адказ на «феерычныя і фантастычныя гісторыі», а таксама «канспіралагічныя версіі» расійскай прапаганды.

— Сёння, 25 траўня, я хачу раскрыць вам вельмі страшную таямніцу пра галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны, — анансуе Штэфан з’яўленне Залужнага.

Расійскія СМІ і тэлеграм-каналы звярнулі ўвагу, што Залужны не з’яўляецца на публічных мерапрыемствах з 8 траўня. Паводле першапачатковай версіі, менавіта ў гэты дзень Залужны атрымаў цяжкае раненне, знаходзячыся на адным з пунктаў кіравання Усходняй групоўкі УСУ, праўда, у Днепрапятроўскай вобласці.

Напярэдадні РІА «Новости» паведаміла, што галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і аскепкавыя раненні. Адбылося гэта ў выніку расійскага ракетнага ўдару па камандным пункце пад Херсонам.

«Прагноз такі: жыць будзе, але выконваць сваю працу не зможа», — агучыла крыніца агенцтва інфармацыю, атрыманую ад сваіх «крыніц у УСУ».