Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  2. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
Читать по-русски


Укідамі, неадпаведнымі рэчаіснасці, назваў паказаны Пуціным нібыта дакумент мірнай дамовы паміж Расіяй і Украінай дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю Radio NV.

Советник руководителя Офиса Президента Украины Михаил Подоляк, 22 ноября 2022 года. Фото: Reuters
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, 22 лістапада 2022 года. Фота: Reuters

— Дзіўныя рэчы наступныя, на маю думку. Афіцыйна заяўляю, што, безумоўна, ніякіх лічбаў, ніякіх дамоўленасцяў з РФ не было. Мы казалі пра ход перамоваў, мы казалі, што на момант пачатку перамоваў мы настойвалі на тым, нагадаю, што Расія павінная неадкладна спыніць агонь і адысці на межы 24 лютага 2022 года.

Падаляк заявіў, што ні да якіх юрыдычных пазіцый Украіна з Расіяй не дамовіліся.

— Гэта відавочна, гэта ўсім вядома. І таму дзіўныя рэчы наступныя. 16 месяцаў вайны, і тут Пуцін, а перад гэтым Лукашэнка, выходзяць і кажуць, што быццам ёсць нейкая дамова, на якой няма ніякіх подпісаў, якая не праходзіла ні праз якія юрыдычныя працэдуры.

На думку прадстаўніка Офіса прэзідэнта Украіны, гэтымі, як сказаў Падаляк, «укідамі» Расія хоча «даціснуць» Украіну.

— Кшталту, давайце ўсё ж садзіцца за стол перамоваў, як заўгодна садзіцца, галоўнае цяпер — спыніць агонь, галоўнае цяпер — спыніць Украіну, якая мае сваё бачанне таго, як будзе фіналізаваная вайна. І давайце там зафіксуем наступнае: пэўныя тэрыторыі, пэўныя лініі размежавання, пэўныя статусы. То-бок, груба кажучы, Пуцін працягвае гаварыць, зусім не задумваючыся, пра тое, што мы хочам забраць ва Украіны не толькі тэрыторыі, але і суверэннае права гаварыць пра сваю замежную палітыку, — заявіў Падаляк, адзначыўшы, што цяпер Расія шукае любой магчымасці паўплываць на негатыўнае для яе развіццё падзей ва Украіне.

Падаляк нагадаў пра прапанаваную прэзідэнтам Зяленскім формулу міру і заявіў, што краіна не збіраецца ад яе адступаць.

— Мы не для таго 16 месяцаў ваюем, атрымалі ўсе інструменты, якія нам патрэбныя, так, не ў дастатковай колькасці, але ўсе інструменты, каб сёння сказаць, што мы пагаджаемся на «Мінск-3», — падкрэсліў ён.

Падаляк асабліва адзначыў, што ніякія перамовы сёння з Расіяй немагчымыя, прапанаваныя Афрыкай, Інданезіяй, Кітаем і іншымі міратворчыя ініцыятывы не адпавядаюць патрэбам Украіны.

— І яны дакладна не прыводзяць да фіналу вайны, яны прыводзяць да далейшай эскалацыі, — упэўнены Падаляк.

Нагадаем, на сустрэчы з афрыканскімі лідарамі Уладзімір Пуцін паказаў дакумент, які назваў праектам мірнай дамовы паміж Украінай і Расіяй. Паводле яго словаў, там стаяць подпісы кіеўскай дэлегацыі, але дамова так і не была выкананая. Раней Лукашэнка заявіў, што па гэтым дакуменце абмяркоўвалася доўгатэрміновая арэнда Крыма.