Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  2. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  3. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Заснавальніка ПВК Вагнера Яўгена Прыгожына пахавалі 29 жніўня ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

Российские силовики у могилы основателя ЧВК Вагнера Евгения Пригожина на Прохоровском кладбище в Санкт-Петербурге 29 августа 2023 года. Фото: Reuters
Расійскія сілавікі ля магілы заснавальніка ПВК Вагнера Яўгена Прыгожына на Порахаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу 29 жніўня 2023 года. Фота: Reuters

«Развітанне з Яўгенам Віктаравічам адбылося ў закрытым фармаце. Ахвочыя развітацца могуць наведаць Порахаўскія могілкі», — гаворыцца ў кароткім паведамленні.

Порахаўскія могілкі знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу. Пра тое, што менавіта там пахаваюць Яўгена Прыгожына, загадзя не паведамлялася. Раней выданне «Фонтанка» адзначала, што Прыгожына могуць пахаваць 29 жніўня на Серафімаўскіх могілках, на якіх былі ўзмоцненыя меры бяспекі.

Сёння таксама былі пахаваныя камандзір ПВК Вагнера Дзмітрый Уткін і топ-менеджар структур Прыгожына Валерый Чакалаў.

Пазней выданню «Агентство» супрацоўнік Порахаўскіх могілак расказаў, як хавалі Яўгена Прыгожына. Цырымонія прайшла з удзелам каля 30 чалавек, людзей у вайсковай форме на ёй не было.

«Было ад 20 да 30 чалавек. Толькі блізкія і сваякі, іх я ведаю. Хвілін 40 ішла цырымонія. Усе былі ў цывільным, вайскоўцаў я не бачыў. Я працую ў галіне ўжо больш за 30 гадоў, для мяне нічога незвычайнага, проста віп-пахаванне. Яны не першыя і, хутчэй за ўсё, не апошнія», — паведаміў супрацоўнік могілак.

Российские силовики у могилы основателя ЧВК Вагнера Евгения Пригожина на Прохоровском кладбище в Санкт-Петербурге 29 августа 2023 года. Фото: Reuters
Расійскія сілавікі ля магілы заснавальніка ПВК Вагнера Яўгена Прыгожына на Порахаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу 29 жніўня 2023 года. Фота: Reuters

Пасля таго як стала вядома, дзе менавіта пахавалі Яўгена Прыгожына, да могілак пачалі сцягвацца людзі. Як піша выданне SOTA, ля могілак і на яго тэрыторыі дзяжураць супрацоўнікі паліцыі, вайсковай паліцыі, кінолагі і нават спецыялісты па размініраванні.

«Сілавікі не толькі забараняюць паркавацца і праходзіць унутр, але і сцвярджаюць, што на могілкі наведнікаў будуць пускаць толькі заўтра раніцай. Чым выкліканыя такія меры бяспекі вакол магілы кіраўніка наймітаў, не тлумачыцца», — адзначае выданне.

Крушэнне бізнес-джэта Прыгожына

Бізнес-джэт, які належаў заснавальніку ПВК Вагнера Яўгену Прыгожыну, пацярпеў крушэнне ў раёне вёскі Кужанкіна ў Цвярской вобласці ўвечары 23 жніўня. Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу наконт парушэння правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту.

Расавіяцыя апублікавала спіс пасажыраў самалёта, які разбіўся. Сярод іх — Яўген Прыгожын, камандзір ПВК Дзмітрый Уткін і Валерый Чакалаў — кіраўнік фірмаў, звязаных з Прыгожыным.

24 жніўня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні «ўсім, хто загінуў у авіякатастрофе з самалётам Прыгожына».

Крушэнне самалёта Прыгожына адбылося роўна праз два месяцы пасля мяцяжу заснавальніка ПВК.