Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. Стало известно, чем сейчас занимается экс-глава ПВТ Валерий Цепкало
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  7. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  11. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  12. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  13. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
Читать по-русски


На вайне ва Украіне загінуў камандзір 247-га дэсантна-штурмавога палка Васіль Папоў. Гэта ўжо другі камандзір падраздзялення, які загінуў за час вайны ва Украіне: першы, гвардыі палкоўнік Канстанцін Зізеўскі, загінуў у першыя дні вайны, 26 лютага 2022 года, піша «Медыязона».

Российский танк, уничтоженный ВСУ в районе Мариуполя. Изображение носит иллюстративный характер. Фото: МВД Украины
Расійскі танк, знішчаны УСУ ў раёне Марыупаля. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: МУС Украіны

Першым пра гібель афіцэра паведаміў блогер Ягор Гузенка, аўтар Z-канала «Тринадцатый». Галасавое паведамленне, у якім прозвішча загінулага вайскоўца не называлася, з’явілася 10 верасня.

«Сёння ў ноч, б**дзь, загінуў камандзір 247-га палка новы, толькі нядаўна на пасаду ўступіў. Добры мужык, б**дзь, ну рэальна, б**дзь, герой, б**дзь, проста герой, у мяне іншых словаў няма, і мне яго шкада. З ім яшчэ тры хлопцы загінулі, і мне іх шкада», — сказаў Гузенка.

Пазней у групе «ВКонтакте» «С любых высот, в любое пекло! Гвардия 11 одшбр» з’явіліся вершы, прысвечаныя памяці Васіля Папова, камандзіра 247-га дэсантна-штурмавога палка. Аўтар паста пісаў, што раней афіцэр займаў пасады камандзіра роты і начальніка штаба батальёна — мяркуючы з кантэксту, гаворка ідзе пра 11-й асобную дэсантна-штурмавую брыгаду з Улан-Удэ.

Пра гібель яшчэ трох вайскоўцаў, якіх згадвае Гузенка, у некралогу не гаворыцца.

Дзякуючы ўцечкам з расейскіх базаў дадзеных «Медыязоне» ўдалося высветліць, што Васілю Віктаравічу Папову на момант гібелі было 38 гадоў. У тэлефонных кнігах ён быў запісаны як «капітан» і «маёр», але ў 2021 годзе вучыўся ў Агульнавайсковай акадэміі Узброеных сіл, і, імаверна, перад прызначэннем камандзірам палка атрымаў больш высокае званне.

247-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы Каўказскі казачы полк уваходзіць у 7-ю гвардзейскую дэсантна-штурмавую дывізію і дыслакаваны ў Стаўрапалі. Падраздзяленне панесла цяжкія страты ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання: у першы тыдзень вайны полк страціў не менш за 60 чалавек загінулымі пры спробе штурму Мікалаева. У іх ліку быў і камандзір палка Канстанцін Зізеўскі. Акрамя таго, вядома пра гібель камандзіра 2-га батальёна гэтага палка Дзмітрыя Лісіцкага, ён загінуў у канцы сакавіка 2023 года.