Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  3. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  12. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  13. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


Ва ўпраўленні культуры Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА) паведамілі «Радыё Свабода», што помнік беларусу Міхаілу Жызнеўскаму быў знесены, бо не мае статусу аб’екта культурнай спадчыны.

Вручение литературной премии «Воин света»: писатели Богдан Жолдак, Анатолий Боровский у памятника Михаилу Жизневскому, Киев, 2021 год. Фото: "Радыё Свабода"
Уручэнне літаратурнай прэміі «Воін святла»: пісьменнікі Багдан Жалдак, Анатоль Бароўскі ля помніка Міхаілу Жызнеўскаму, Кіеў, 2021 год. Фота: «Радыё Свабода»

«Помнік Міхаілу Жызнеўскаму не знаходзіцца на балансе і абслугоўванні камунальных прадпрыемстваў Пячэрскага раёна Кіева, на балансе ўпраўлення культуры і падведамных яму ўстановаў», — гаворыцца ў афіцыйным адказе КГДА.

Дырэктар дэпартамента культуры Сяргей Анжыяк заявіў, што «памятны знак» Міхаілу Жызнеўскаму не набыў аўтаматычна ахоўнага статусу, калі тэрыторыя, на якой ён знаходзіўся, была ўключаная ў Дзяржрэестр помнікаў як гістарычны помнік мясцовага значэння.

Паводле яго словаў, помнік Міхаілу Жызнеўскаму знеслі, бо вырашылі ўсталяваць на гэтым месцы мемарыял героям-кіяўлянам, якія загінулі падчас антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны.

Сяргей Анжыяк дадаў, што ніхто не звяртаўся да кіеўскіх уладаў з просьбай усталяваць ці перанесці знесены помнік Міхаілу Жызнеўскаму. Пры гэтым, паводле яго, камісія па пытаннях усталявання помнікаў можа разгледзець такі зварот, калі ён будзе пададзены.

Нагадаем, Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года падчас Еўрамайдану ў Кіеве. У 2017 годзе яму надалі званне Героя Украіны і пасмяротна прысвоілі грамадзянства Украіны. Зорку Героя Украіны бацькам Міхаіла перадаў тагачасны прэзідэнт Пётр Парашэнка.

Помнік Жызнеўскаму быў усталяваны ў 2014 годзе недалёка ад меркаванага месца яго смерці — на рагу Пятроўскай алеі і вуліцы Грушэўскага. Аднак у 2021 годзе мемарыял знік. Помнік знайшлі актывісты толькі 2023 годзе. Ён знаходзіўся ў кустах за некалькі сотняў метраў ад месца яго ўсталявання.