Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  2. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  3. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
Читать по-русски


Расійскі стратэгічны бамбавік Ту-22М3, які ўпаў у Стаўрапальскім краі, быў знішчаны УСУ. Пра гэта заявіў камандуючы Паветранымі сіламі Украіны Мікалай Аляшчук.

Разбившийся на Ставрополье бомбардировщик. Фото: телеграм-канал Владимира Владимирова
Бамбавік, які разбіўся на Стаўраполлі. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Уладзімірава

«Упершыню зенітныя ракетныя падраздзяленні Паветраных сіл ва ўзаемадзеянні з Галоўным упраўленнем разведкі МА Украіны знішчылі далёкі стратэгічны бамбавік Ту-22М3 — носьбіт крылатых ракет Х-22, якімі расійскія тэрарысты б’юць па мірных украінскіх гарадах», — заявіў Аляшчук.

Ва УСУ таксама заявілі, што гэты самалёт удзельнічаў у начной атацы ва Украіну.

«Гэта першы самалёт стратэгічнай авіяцыі, які ўдалося знішчыць Украіне падчас палёту. Ён наносіў удары па Украіне», — расказала «РБК-Украіна» крыніца ў Сілах абароны.

Паводле яе, знішчэнне Ту-22МЗ — гэта аперацыя ГУР МА. Пасля збіцця бамбавіка іншы, які ляцеў за ім, развярнуўся.

Далёкі звышгукавы ракетаносец-бамбавік Ту-22М3, які разбіўся ў Стаўрапалі і здольны несці ядзерныя зарады, стаў трэцім такім самалётам, які Расія страчвае за час вайны ва Украіне і першым, які цярпіць крушэнне ў палёце, падлічыла «Агентство».

Такі самы Ту-22М3 быў страчаны пасля ўдару беспілотніка па вайсковым аэрадроме ў Наўгародскай вобласці 19 жніўня. Яшчэ адзін атрымаў пашкоджанні пасля ўдару БПЛА па аэрадромах у Разанскай і Саратаўскай абласцях у снежні 2022 года.

У сакавіку 2021 года ў бамбавіка на зямлі ў Калужскай вобласці спрацавала сістэма катапультавання, тры чальцы экіпажа загінулі. Два вайскоўцы пазней атрымалі ўмоўныя тэрміны па артыкуле пра парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх, што пацягнула гібель людзей (арт. 351 КК РФ).

А ў студзені 2019 года такі самалёт упаў падчас пасадкі ў Аленягорску Мурманскай вобласці, тры чальцы экіпажа загінулі.

Расійскі Ту-22МЗ упаў у Краснагвардзейскім раёне Стаўрапольскага края, лётчыкі катапультаваліся. Мінабароны Расіі прычынай падзення назвала няспраўнасць, заявіўшы, што самалёт вяртаўся «пасля баявога задання» на аэрапорт базавання.