Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  2. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  3. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  4. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  7. «Фермерам дали заработать, просчитались». Турчин и глава КГК сообщили Лукашенко о нехватке картофеля — документы оказались у «Зеркала»
  8. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  9. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  10. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  11. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
Читать по-русски


Forbes вывучыў апублікаванае ў сеціве відэа і прыйшоў да высновы, што ў наступе ў Курскай вобласці ўдзельнічае адна з наймацнейшых брыгадаў УСУ.

Танкисты 92-й отдельной штурмовой бригады имени кошевого атамана Ивана Сирко Вооруженных сил Украины. Фото: Facebook/GeneralStaff.ua
Танкісты Узброеных сіл Украіны. Фота: Facebook/GeneralStaff.ua выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі

Журналісты звярнулі ўвагу, што відэа ўкраінскіх калон, што з’явіліся ў чацвер у сацсетках, трапілі танкі Т-64БВ, Т-80БВ, машыны размініравання УР-77, інжынерная машына ІМР-2, а таксама БТР-80 і амерыканскія колавыя бронетранспарцёры Stryker. Усе машыны маюць абарону супраць дронаў.

«З кантэксту ясна, што на відэа — першыя моманты сур’ёзнага ўкраінскага наступу на расійскія пазіцыі», — піша Forbes, адзначаючы, што «толькі 80-я дэсантна-штурмавая брыгада выкарыстоўвае гэтую сумесь былых савецкіх і былых амерыканскіх машын».

Выданне называе гэтую брыгаду адной з найлепшых ва УСУ, а яе ўдзел у аперацыі, на думку журналістаў, падкрэслівае маштаб украінскага наступу ў Курскай вобласці.

Папярэднія рэйды ўкраінскіх сіл на тэрыторыю Расіі былі кароткачасовымі і невялікімі па маштабе, адзначае Forbes. Цяпер у аперацыі задзейнічаныя прынамсі тры брыгады, кожная колькасцю да 2000 чалавек: 22-я і 88-я механізаваныя брыгады і 80-я дэсантна-штурмавая брыгада. Ім дапамагаюць артылерыя, беспілотнікі і СПА.

«З кожнай гадзінай становіцца ўсё больш зразумела, што тое, што адбываецца ў Курску — гэта не рэйд. Гэта сапраўды ўварванне», — піша Forbes.

Выданне адзначае, што задзейнічанне такой колькасці рэсурсаў не гарантуе поспех УСУ. Акрамя таго, расійская групоўка войскаў «Поўнач», якая вядзе баі ў тым раёне, налічвае 48 тысяч чалавек. А ў зоне ўварвання і вакол яе можа знаходзіцца да дзесяці тысяч украінскіх салдат.

Разам з тым, піша Forbes, групоўка «Поўнач» захрасла ва ўкраінскім Ваўчанску, які знаходзіцца за 140 км на паўднёвы ўсход ад Суджы.

«Тое, ці зможа групоўка войскаў „Поўнач“ перакінуць сілы ў раён Суджы і наколькі хутка гэта адбудзецца, можа стаць вырашальным фактарам што да выніку трохдзённага ўкраінскага ўварвання. Калі расіяне будуць дзейнічаць хутка, яны могуць звесці на нішто або нават адвярнуць назад поспехі украінцаў. Калі яны будуць дзейнічаць павольна, яны могуць страціць значна больш тэрыторыі Курскай вобласці праз надыход украінскіх калонаў», — разважае Forbes.

У артыкуле таксама гаворыцца і пра небяспеку для УСУ. Так, калі ўкраінскія брыгады будуць прасоўвацца занадта хутка, яны рызыкуюць аказацца без прыкрыцця сваёй артылерыі, СПА і лагістыкі: «Кіеў рызыкуе тысячамі салдат, якіх не зможа лёгка замяніць».

Аднак пакуль тэмп і масавасць атак УСУ ўразілі і збілі з панталыку расійскае камандаванне, якое прыкметна тармозіць з прыняццем рашэнняў, канстатуе выданне.

Нагадаем, афіцыйны Кіеў тое, што адбываецца ў Курскай вобласці, не каментуе.