Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СК: Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, быў нашпігаваны трацілам і вялікай колькасцю паражальных элементаў. Апублікаванае відэа падзення дрона
  2. Гомельскія міліцыянты выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў
  3. «Полностью поднимайте все материалы». Глава МВД поручил пересмотреть и ужесточить часть решений о нарушениях ПДД — о чем речь
  4. Если вы не можете выполнить эти простые упражнения, насторожитесь — вероятно, стоит провериться у врача. Объясняем, что и как сделать
  5. Амаль 1,8 тысячы паваленых дрэваў, 600 прыватных дамоў без святла, затоплены хол гатэля — наступствы непагадзі ў Мінску і вобласці
  6. «Это игра в две стороны». Спросили «Киберпартизан», что удивило в системах «Аэрофлота» и что будет с данными пассажиров
  7. Что это было? Четыре версии того, как упавший во дворе беспилотник мог попасть в Минск
  8. «Гендиректор Аэрофлота не менял пароль с 2022 года». «Киберпартизаны» рассказали, как взломали «Аэрофлот»
  9. Як «ударны дрон» змог даляцець да сталіцы і чаму вайскоўцы не збілі яго раней? Спыталі ў экспертаў
  10. Літоўскія вайскоўцы: Самая верагодная версія — дрон, які прыляцеў з боку Беларусі, быў дэзарыентаваны ўкраінскай СПА
  11. «Усе прачнуліся, ноч выйшла жахлівая». У Фрунзенскім раёне Мінска ў дом урэзаўся беспілотнік
  12. У сеціве з'явілася інфармацыя пра маньяка ў Светлагорску, які згвалціў дзвюх дзяўчат. Міліцыя і медыкі пракаментавалі
  13. Наймагутнейшы землятрус ля берагоў Камчаткі выклікаў цунамі: эвакуацыі ў Японіі, на Гаваях і па ўсім Ціхаакіянскім рэгіёне
  14. Подтверждение словам Слюнькина двухлетней давности. Послы Беларуси в других странах сделали совместное фото — вот сколько там женщин
  15. «Гранаты откидывал назад в милицию». Беларус четыре года прятался от силовиков, попался, но смог покинуть страну — вот его история
  16. Москва формирует образ «одиночной войны с Западом» ради поддержки агрессии — ISW
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.