Грамадзяне Беларусі маюць унікальную магчымасць узяць удзел у трох вядомых міжнародных праграмах, што фінансуюцца Урадам ЗША: Hubert H. Humphrey Fellowship, Fulbright Foreign StudentProgram і Fulbright Faculty Development Program. Усе праграмы забяспечваюць поўнае фінансаванне выдаткаў і спрыяюць развіццю прафесійнага патэнцыялу, акадэмічных ведаў і міжнародных сувязей. Тэрмін падачы заявак на ўсе праграмы — 10 жніўня 2025 года, 23:59 (UTC+3).
Гэта рэкламны матэрыял. Рэклама дапамагае нам працаваць і расказваць беларусам сапраўдныя навіны. Тэкст напісаны нашым партнёрам. Калі вы хочаце падтрымліваць незалежную беларускую журналістыку і прарэкламаваць свой прадукт — абавязкова напішыце нам.

Праграма стыпендый Х’юберта Хамфры (Hubert H. Humphrey Fellowship)
Гадавая праграма для дасведчаных спецыялістаў і спецыялістак з лідарскім патэнцыялам і імкненнем працаваць на карысць грамадства. Удзельнікі і ўдзельніцы распрацоўваюць уласную праграму прафесійнага росту без атрымання ступені ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.
Падыходзіць для спецыялістаў у галінах: дзяржаўнай палітыкі, эканомікі, правоў чалавека, журналістыкі, аховы здароўя, экалогіі, адукацыі ды інш.
Асноўныя патрабаванні:
- грамадзянства Беларусі;
- скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
- мінімум пяць гадоў прафесійнага досведу;
- добры ўзровень англійскай;
- лідарскі патэнцыял.
Падрабязней: Hubert H. Humphrey Fellowship Program — AC Belarus.
Праграма Fulbright Faculty Development Program для выкладчыкаў і выкладчыц ВНУ (FFDP)
Семестравая прафесійная стажыроўка для выкладчыкаў і выкладчыц ВНУ без атрымання ступені. Праграма дае магчымасць распрацаваць новыя курсы, палепшыць методыкі выкладання, правесці даследаванні і наладзіць акадэмічныя сувязі.
Асноўныя патрабаванні:
- грамадзянства Беларусі;
- скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
- з’яўляцца выкладчыкам ці выкладчыцай установы вышэйшай адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне на момант падачы заяўкі;
- досвед выкладання ва ўстанове вышэйшай адукацыі не менш за два гады на момант падачы заяўкі;
- добры ўзровень англійскай.
Падрабязней: Fulbright Faculty Development Program (FFDP) — AC Belarus.
Праграма Fulbright Foreign Student для замежных студэнтаў і студэнтак (FFSP)
FFSP дазваляе атрымаць ступень магістра ў ЗША ў галінах міжнародных адносін, адукацыі, права, экалагічнай палітыкі, дзяржаўнага кіравання, журналістыкі, аховы здароўя ды інш.

Асноўныя патрабаванні:
- грамадзянства Беларусі;
- скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
- добры ўзровень англійскай.
Падрабязней: Fulbright Foreign Student Program (FFSP) — AC Belarus.
Умовы ўдзелу і фінансаванне
Усе праграмы цалкам фінансуюцца і ўключаюць:
- навучанне або стажыроўку;
- аплату авіяпералётаў;
- штомесячную стыпендыю;
- медыцынскую страхоўку;
- падтрымку ў візавых працэдурах;
- візавую падтрымку для сям’і на працягу праграмы.
Роўны доступ
Удзел у праграмах магчымы для ўсіх грамадзян і грамадзянак Беларусі, незалежна ад месца жыхарства. Усе канкурсанты і канкурсанткі маюць роўныя правы, незалежна ад расы, полу, мовы, рэлігіі ці іншых прыкмет.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belarus@americancouncils.org.
Падпісвайцеся на наш інстаграм-акаўнт.