Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


Сілавікі затрымалі генеральнага дырэктара ТДА «Беллесвыраб» Віталя Васілевіча. Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў 29 лістапада яго «пакаяльнае» відэа.

Виталий Василевич. Фото: belwooddoors.com
Віталь Васілевіч. Фота: belwooddoors.com

Праўладныя крыніцы назвалі затрыманага «даляравым мільянерам» і абвінавацілі ў тым, што ён «не пусціў супрацоўнікаў міліцыі на аб’ект прадпрыемства». Нібыта праз гэта да мужчыны з’явіліся прэтэнзіі і «падчас дбайнай праверкі» ў яго знайшлі «агнястрэльную зброю і сляды ўдзелу ў масавых парушэннях грамадскага парадку і перакрыццях дарог, учыненых у жніўні 2020».

Затрыманага таксама прымусілі зняцца ў «пакаяльным» відэа. Віталь Васілевіч сказаў, што ўдзельнічаў у «несанкцыянаваным мітынгу» і «ствараў перашкоды руху транспарту».

— Учора на прадпрыемства прыязджалі супрацоўнікі міліцыі. Я ў гэты час знаходзіўся дома. Мне патэлефанаваў начальнік аховы, і я даў указанне супрацоўнікаў міліцыі не прапускаць, а запрасіць работніка і тым самым стварыў перашкоду дзеянням супрацоўнікаў міліцыі. У чым шчыра раскайваюся. За дадзеныя дзеянні затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, — сказаў затрыманы.

Belwoodoors займаецца вытворчасцю дзвярэй, існуе з 1999 года і экспартуе прадукцыю ў больш чым 20 краін свету. Сярод іх — Расія, Украіна, ЗША, Нарвегія, краіны Еўрасаюза. У 2021 годзе прадпрыемства занеслі на дошку гонару Заводскага раёна горада Мінска.