У Беларусі павялічылі тэрміны дзеяння некаторых медыцынскіх даведак пра стан здароўя. Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Тэрмін дзеяння меддаведкі пра стан здароўя для санаторна-курортнага лячэння павялічаны з шасці месяцаў да аднаго года.
Меддаведкі пра стан здароўя дзіцяці для аздараўленчага, спартыўна-аздараўленчага лагера — з трох да пяці дзён.
Меддаведкі пра стан здароўя з інфармацыяй пра хваробы, хатні рэжым, каранцін, пра адсутнасць кантакту з інфекцыйнымі хворымі дзіцяці, якое наведвае школу або садок, — з трох да пяці дзён.
Тэрмін дзеяння меддаведкі пра стан здароўя, якая вызначае магчымасць удзелу ў спартыўна-масавых і спартыўных мерапрыемствах (у тым ліку здачы экзамену па фізічнай культуры) павялічаны з шасці месяцаў да аднаго года.
Акрамя таго, цяпер медыцынская даведка пра стан здароўя, якая пацвярджае наяўнасць (адсутнасць) захворванняў, што з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад вывучэння асобных прадметаў, будзе выдавацца тэрмінам на адзін год.
Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.