Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


Былы вайсковец Сіл спецыяльных аперацый Беларусі Максім Зязюльчык, які ваяваў на баку Расіі і трапіў у палон ва Украіне, даў інтэрв'ю на канале блогера Уладзіміра Золкіна. Ён расказаў, як яго завербавалі на вайну, якія задачы ён выконваў. Сярод іншага мужчына адказаў на пытанні пра падзеі 2020 года ў Беларусі.

Максим Зезюльчик. Скриншот видео канала Volodymyr Zolkin
Максім Зязюльчык. Скрыншот відэа канала Volodymyr Zolkin

Максім Зязюльчык ваяваў у складзе ПВК «Рэдут», а да таго служыў у Сілах спецыяльных аперацый Беларусі (ССА) з 2018 года — спачатку на «тэрміноўцы», потым па кантракце. Месцам службы была вайсковая частка 89 417 у Мар'інай Горцы — 5-я асобная брыгада спецназа.

— Хто разганяў мітынгі [у 2020 годзе]? — спытаў беларуса інтэрв'юер Дзмітрый Карпенка.

— Гэта было Міністэрства абароны, то-бок пераапранутыя салдаты, гэта беларускі АМАП і расійскі АМАП.

— А як яны трапілі ў Беларусь? Яна ж не прасіла [дапамогі Расіі].

— Ну як, прыехалі. Яны былі ў форме беларускага АМАПа. <…> Нават калі прыгледзіцеся да відэа жнівеньскіх падзей, яны нават па берцах адрозніваюцца.

Паводле Зязюльчыка, расійскі АМАП быў больш жорсткім, яны выкарыстоўвалі гранаты — святлошумавыя і газавыя — і моцна збівалі людзей.

Пра гэта беларус ужо расказваў каля года таму ў сваім першым інтэрв'ю на канале Золкіна неўзабаве пасля трапляння ў палон

«Расійскі АМАП прыязджаў збіваць нашых людзей. Пуціну трэба было ўтрымаць Беларусь як буферную зону, не дапусціць змены ўлады, умацаваць пазіцыі, і ён адправіў свой АМАП дапамагаць. Яны былі ў нашай форме», — казаў ён тады.

Акрамя таго, у цяперашнім інтэрв'ю экс-вайсковец пацвердзіў, што яго частка ССА падчас пратэстаў 2020 года дапамагала АМАПу.

— 317-ы і 357-ы батальёны накіроўваліся ў Мінск. Ім выдавалі форму АМАПа. Адзінае, чым яны адрозніваліся, — берцы. [У людзей стваралася карцінка, што] працуе толькі АМАП. Гэта былі тэрмінавікі, сярод іх кантрактнікі-афіцэры, — заявіў Зязюльчык.

Раней пра гэта было вядома, напрыклад, з паседжанняў суда па справе пра забойства ў Брэсце Генадзя Шутава. 11 жніўня 2020 года яго смяротна параніў стрэлам у галаву афіцэр той самай 5-й брыгады спецназа з Мар'інай Горкі Раман Гаўрылаў. Ён быў у ліку вайскоўцаў, якіх прыцягнулі да «падтрымання парадку». Яго камандзір, маёр часткі № 89417 Лабковіч, на судзе пацвярджаў, што камандуючы войскамі ССА генерал-маёр Вадзім Дзенісенка накіраваў узброеных вайскоўцаў на дапамогу сілавікам у разгоне пратэстаў.

Нагадаем, Максім Зязюльчык быў першым беларусам, які ваяваў на расійскім баку і трапіў у палон ва Украіне. Па артыкуле пра найміцтва яго асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі. У СБУ сцвярджаюць, што ў ПВК ён быў агентам КДБ.

На судзе Зязюльчык паведаміў, што яго завербаваў на вайну зампаліт яго часткі. У інтэрв'ю на канале Золкіна ён расказаў падрабязнасці.

— Прапанаваў наш зампаліт батальёна, то-бок атрада. Выклікаў па адным. Казаў, што задачай нашай групы будуць дыверсійныя дзеянні на тэрыторыі Украіны супраць Расійскай Федэрацыі. То-бок, груба кажучы, здача расійскіх пазіцый [Беларусі]. Так гэта на той момант нам падавалася. А па факце ўжо…

— То-бок вы хочаце сказаць, што за два месяцы да пачатку вайны ў вас ужо ведалі, што яна будзе?

— Не, гэта нам ужо пазней сказалі. Спачатку былі сфармаваныя дзве баявыя групы, якія нібыта будуць дзейнічаць унутры краіны, напрыклад на мітынгах. Абяцалі аплату, магчыма, званне. Казаў на сумоўі зампаліт, што задачы будуць «пакуль унутры краіны, але, магчыма, і за мяжой». У нашай групе было спачатку 18 чалавек, потым некаторыя пасыходзілі.

Са словаў Зязюльчыка, бліжэй да моманту расійскага ўварвання ўсе ў іх часткі здагадваліся, што поўнамаштабная вайна пачнецца. Калі ў Беларусі яшчэ ішлі вучэнні, у іх частцы ў Мар'інай Горцы былі размешчаныя расійскія вайскоўцы — разведка. Там стаялі калоны іх тэхнікі, яны жылі ў размяшчэнні часткі, іх было «больш за 100 чалавек». Максім кажа, што ўсе яны думалі, што прыехалі толькі на вучэнні, і не ведалі пра прызначанае ўварванне. А 23 лютага яны проста з’ехалі.

Былы вайсковец кажа, што падчас вучэнняў да вайны пераканаўся, што беларускія вайскоўцы ставяцца да расійскіх калегаў «нармальна». У яго частцы на пачатак вайны адрэагавалі па-рознаму: хтосьці ўхваліў, хтосьці не вельмі.

— З прыкладна 100 чалавек у вашай роце колькі было за і колькі супраць?

— Ну, супраць чалавек 10 было. Астатнія былі за, — кажа хлопец. Паводле яго словаў, асноўным матывам падтрымкі вайны было незадаволенасць пашырэннем NATO на ўсход. Сам жа хлопец, як ён выказаўся, ставіцца да гэтага «лаяльна».

— Я разумею, што войны былі не адно тысячагоддзе і ў плане чалавечых адносін вайна — гэта натуральна, — лічыць асуджаны за найміцтва салдат.