Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


Учора, 10 кастрычніка, быў апошні дзень, калі можна было паведаміць уладзе пра свой замежны ВНЖ ці грамадзянства. Але што пагражае тым, хто гэтага не зрабіў, і ці можна яшчэ падаваць звесткі? Даведаліся ў Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС. Журналістка «Люстэрка» патэлефанавала туды як звычайная грамадзянка.

ВНЖ Польши. Фото: monito.com
ВНЖ Польшчы. Фота: monito.com

— Паводле новай рэдакцыі закона, трэба было паведаміць пра свой ВНЖ. І я сёння паглядзела, што ўчора быў апошні дзень, а я неяк празявала ўсе тэрміны. Скажыце, ці будзе нейкая адказнасць, калі пратэрмінаваць?

— Пакуль адказнасці няма, можаце ўсё адправіць, — адказала супрацоўніца дэпартамента.

— А наогул якая будзе адказнасць?

— Пакуль незразумела. Але калі ў заканадаўчыя акты будуць уносіцца змены, гэта будзе рабіць парламент, а не мы. Таму мы не можам пакуль ведаць, калі іх унясуць і якая будзе адказнасць. Можа, мы і будзем уносіць нейкія прапановы ў парламент, але пакуль інфармацыі няма.

— То-бок у прынцыпе не важна, што ўчора быў апошні дзень, і яшчэ можна ўсё адпраўляць, і ўсё будзе нармальна?

— Так.

Нагадаем, абноўлены закон «Аб грамадзянстве» набыў моц яшчэ 11 ліпеня і сярод іншага абавязаў паведамляць дзяржорганам пра ВНЖ, ПМЖ ці пашпарт іншай дзяржавы. Зрабіць гэта трэба было за тры месяцы, то-бок да заканчэння ўчорашняга дня. У адваротным выпадку ў МУС прыгразілі «наступствамі» — праўда, пакуль не вырашылі, якімі менавіта.