Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Міністр замежных справаў КНР Ван І на сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам у пятніцу ў Пекіне перасцярог Вашынгтон ад перасячэння «чырвоных ліній» у дачыненні да Кітая. А кіраўнік КНР Сі Цзіньпін заклікаў ЗША быць «партнёрамі, а не супернікамі», піша Руская служба Бі-бі-сі.

Энтони Блинкен встретился с Си Цзиньпином в Большом народном зале в Пекине. 26 апреля 2024 года. Фото: Reuters
Энтані Блінкен сустрэўся з Сі Цзіньпінам у Вялікай народнай зале ў Пекіне. 26 красавіка 2024 года. Фота: Reuters

— Патрабаванні Кітая паслядоўныя, ён заўсёды выступае за ўзаемную павагу да асноўных інтарэсаў. ЗША не павінныя ўмешвацца ва ўнутраныя справы Кітая, не павінныя душыць развіццё Кітая, ім таксама не варта перасякаць «чырвоныя лініі» Пекіна, якія датычаць суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця КНР, — сказаў Ван І.

Кіраўнік кітайскага МЗС дадаў, што адносіны паміж Кітаем і ЗША пачынаюць стабілізавацца, хоць усё яшчэ падвяргаюцца выпрабаванню «негатыўнымі фактарамі».

— Негатыўныя фактары ў адносінах [паміж ЗША і Кітаем] працягваюць узмацняцца і нарастаць, гэтыя адносіны сутыкаюцца з рознага роду збоямі, — адзначыў Ван І.

— Законныя правы Кітая на развіццё неабгрунтавана душацца, і нашыя асноўныя інтарэсы сутыкаюцца з выклікамі, — сказаў ён.

Кіраўнік МЗС КНР не ўдакладніў, пра якія канкрэтна выклікі ідзе гаворка, аднак на гэты момант паміж дзвюма звышдзяржавамі існуюць рознагалоссі што да некалькіх праблем, у тым ліку адносна іх пазіцыі па Паўднёва-Кітайскім моры, падтрымкі ЗША ўрада на Тайвані і пытанняў вакол парушэння правоў чалавека ў Кітаі.

У сваіх выказваннях Блінкен быў асцярожнейшы. Паводле яго, Пекін і Вашынгтон нясуць агульную адказнасць за развіццё двухбаковых адносін з дапамогай «актыўнай дыпламатыі».

Пры гэтым ён адзначыў, што будзе выразна і наўпрост казаць пра рознагалоссі паміж краінамі, каб пазбегнуць пралікаў у адносінах, якія ён назваў «самымі важнымі ў свеце».

Некаторыя з гэтых рознагалоссяў сталі відавочныя ў пачатку тыдня, калі Вашынгтон ухваліў апошні пакет дапамогі, што ўключае ваенную падтрымку Тайваня. Гэта выклікала рэзкую крытыку з боку Пекіна, які назваў дзеянні Вашынгтона «сур'ёзным парушэннем прынцыпу „палітыкі аднаго Кітая“».

Візіт Блінкена ў Кітай адбыўся ўсяго праз некалькі дзён пасля прыняцця ў ЗША закона, які забароніць працу TikTok на тэрыторыі ЗША, калі матчына кітайская кампанія ByteDance не прадасць праграму цягам дзевяці месяцаў.

Пазней у пятніцу Энтані Блінкен сустрэўся з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. Апошні заявіў, што Кітай і ЗША мусяць быць «партнёрамі, а не супернікамі», і назваў у якасці «трох асноўных прынцыпаў» адносін паміж ЗША і Кітаем узаемную павагу, мірнае суіснаванне і бяспройгрышнае супрацоўніцтва.

Як лічаць аглядальнікі, нягледзячы на рознагалоссі што да шэрагу пытанняў, гэты візіт — важная частка актывізацыі дыялогу і дыпламатыі паміж Пекінам і Вашынгтонам.