Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  2. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  3. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  4. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  5. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  6. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  7. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  8. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  9. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  10. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  11. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  12. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  13. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  14. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  15. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
Читать по-русски


Пасля пачатку вайны Расіі з Украінай стаўленне ўкраінцаў да беларусаў рэзка пагоршылася. Пра гэта сведчаць дадзеныя агульнаўкраінскага апытання, праведзенага ў красавіку Сацыялагічнай групай «Рэйтынг». У гэтым даследаванні толькі 22% рэспандэнтаў сказалі, што цёпла ставяцца да жыхароў Беларусі, 42% назвалі сваё стаўленне нейтральным і 33% ахарактарызавалі сваё стаўленне да беларусаў як халоднае. У красавіку 2021 года, за год да вайны, цёплае стаўленне да беларусаў выказалі ў апытанні «Рэйтынгу» 67% рэспандэнтаў — у 3 разы больш.

Юрый Дракахруст Аглядальнік беларускай службы «Радыё Свабода». Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў за 1996 год. Журналісцкае крэда: не плакаць, не смяяцца, а разумець.

Блог Юрыя Дракахруста на сайце «Радыё Свабода»

Прычына гэтай рэзкай змены адносінаў відавочная — вайна, выкарыстанне расійскімі войскамі тэрыторыі Беларусі для нападу на Украіну.

Прыказка кажа — прыліў паднімае ўсе чоўны. «Прыліў» вайны пагоршыў стаўленне да беларусаў ва ўсіх сегментах украінскага грамадства, сярод людзей з рознымі палітычнымі поглядамі і культурна-гістарычнымі наратывамі.

Але ў якіх групах стаўленне да беларусаў зараз стала асабліва халодным?

У дыскусіях ва ўкраінскіх СМІ і сацыяльных сетках можна вылучыць дзве пазіцыі. Адна — з беларускай тэрыторыі нас бамбуюць, абстрэльваюць, адтуль нападалі на Украіну, на гэта пагадзіўся Аляксандр Лукашэнка, які кіруе Беларуссю, значыць, адказныя за напады ўсе грамадзяне краіны. Прыхільнікі іншага пункту гледжання прыгадваюць аб пратэстах 2020 году, аб антываенных пратэстах і акцыях 2022 году, аб «рэйкавых» партызанах і аб палку Каліноўскага. На думку прыхільнікаў другога пункту гледжання ў нападах на Украіну з беларускай зямлі вінаваты Лукашэнка, а не беларусы, не беларускі народ.

Іншымі словамі, у публічнай сферы, у сферы сацыяльных медыя здымаць з беларусаў віну больш схільныя людзі антыаўтарытарных поглядаў.

Але ці так гэта ў маштабах усяго ўкраінскага грамадства, ці гэтыя ўстаноўкі і аргументы абумоўліваюць масавыя думкі?

Па шчаслівым супадзенні ў красавіцкім апытанні Сацыялагічная група «Рэйтынг» вывучала таксама стаўленне ўкраінцаў да гістарычных наратываў — да Дня перамогі, да СССР, да Украінскай паўстанцкай арміі, да розных персанажаў украінскай гісторыі.

А якая сувязь стаўлення да беларусаў і адносін да гэтых гістарычных наратываў? Я выказваю падзяку Сацыялагічнай групе «Рэйтынг» і яе кіраўніку Аляксею Анціповічу за прадстаўленыя адказы на гэтыя пытанні.

У апытанні прынялі ўдзел 1000 рэспандэнтаў з усіх абласцей Украіны. Даследаванне было праведзена 27 красавіка, памылка рэпрэзентатыўнасці — не больш за 3,1%. У табліцах ніжэй не ўлічваюцца варыянты «цяжка адказаць» і «няма адказу».

Як бачым, чым далей стаўленне рэспандэнтаў да даты 9 мая ад яго савецкай трактоўкі, ад савецкага наратыву, тым горш, халадней яны ставяцца да беларусаў. Істотнымі аказваюцца нават адценні: у тых, для каго 9 мая — Дзень Перамогі, баланс ацэнак беларусаў станоўчы, у тых, для каго гэта Дзень памяці ахвяр вайны — адмоўны.

Падобная сувязь — і са стаўленнем да ўдзельнікаў Другой сусветнай. У рэспандэнтаў са станоўчым і адмоўным стаўленнем да воінаў Украінскай паўстанцкай арміі — амаль люстраное стаўленне да беларусаў. У тых, хто станоўча ацэньвае УПА — баланс адзнак беларусаў адмоўны, у тых, хто ацэньвае УПА негатыўна — станоўчы.

Сярод тых, хто адмоўна ацэньвае савецкіх воінаў, якія ваявалі з фашызмам, — рэкордна вялікая доля тых, хто непрыязна ставіцца да беларусаў (42%).

Стаўленне да герояў украінскага нацыянальнага пантэона таксама моцна дыферэнцуе ўкраінцаў у іх цяперашніх ацэнках беларусаў.

У савецкім наратыве і Мазепа, і Пятлюра, і Бандэра былі антыгероямі. Як бачым, тыя ўкраінцы, для якіх яны і цяпер не героі ці антыгероі, адносяцца да беларусаў значна лепш, чым тыя рэспандэнты, якія пазітыўна ацэньваюць гэтых гістарычных персанажаў.

І нарэшце — прамое пытанне аб крыніцы названага наратыву.

Падводзячы вынікі, можна канстатаваць вельмі шчыльную і істотную станоўчую сувязь паміж прыхільнасцю савецкім наратывам і стаўленнем да беларусаў: прыхільнасць гэтым наратывам абумоўлівае прыкметна больш цёплае стаўленне да паўночных суседзяў, чым прыхільнасць да новага, несавецкага бачання ўкраінскай гісторыі.

Відавочнае тлумачэнне гэтай сувязі — тое, што тыя ўкраінцы, якія гатовыя вітаць расейскіх «вызваліцеляў», як правіла, прыхільнікі савецкага наратыву. Іх адносіны да беларусаў ніяк не пагаршаюць ракетныя ўдары і сухапутныя нападзенні з тэрыторыі Беларусі на Украіну. Гэтыя людзі проста ўхваляюць расейскае ўварванне ва Украіну і беларускі ўдзел у ім.

Аднак група ўкраінцаў з такімі поглядамі невялікая. Скажам, у апытаннях «Рэйтынгу» аб пазітыўным стаўленні да Уладзіміра Пуціна паведаміў толькі 1% апытаных. Так што ўяўляецца, што вялікія сімпатыі да беларусаў прыхільнікаў савецкага наратыву вызначаюцца не толькі тым, што сярод іх ёсць прамыя прыхільнікі расійскай агрэсіі.

У кагосьці з іх хада думкі такая: тое, што з беларускай тэрыторыі нас бамбавалі і на нас нападалі — гэта подласць і ўдар у спіну, але ж мы з беларусамі пад Новы год глядзелі «Іронію лёсу», нарэзалі аднолькавыя аліўе, яны такія ж як мы.

Ну і наогул войны і спрыянне ім — гэта справа начальства, а не людзей, не народа. Таму беларусы не вінаватыя ў нападах на нас — робяць выснову многія ўкраінскія прыхільнікі савецкага наратыву.

Варта прыгадаць, што падчас Другой сусветнай вайны ў СССР нянавісць да немцаў была моцнай, але на саюзнікаў нацысцкай Нямеччыны яна распаўсюджвалася толькі ў малой ступені. І гэта пры тым, што італьянцы, румыны, венгры, іспанцы ваявалі на фронце з Савецкім Саюзам.

Цеплыні ў стаўленні да іх гэта не дадавала, але і ўсеагульнай і інтэнсіўнай нянавісці не было.

Ну дык беларусы зараз непасрэдна з украінцамі ўвогуле не ваююць. І ва ўкраінцаў савецкага наратыву і стаўленне да іх савецкае — такое ж, як было да саюзнікаў Нямеччыныі ў Другую сусветную: шкада, што яны ўплішчыліся ў вайну з намі, але віны асаблівай за імі няма.

Стаўленне да беларусаў пагоршылася і ў гэтай групе. Як адзначалася вышэй, год таму да іх цёпла ставіліся 67% украінцаў. Цяпер у групе прыхільнікаў савецкага наратыву цёплае стаўленне да паўночных суседзяў захавалі не больш за 40%.

Але названыя вышэй палітыка-псіхалагічныя механізмы ў гэтай групе паменшылі глыбіню пагаршэння стаўлення да беларусаў у параўнанні з прыхільнікамі несавецкага наратыву.

Зразумела, ёсць украінцы, якія захоўваюць цёплае стаўленне да беларусаў таму, што пазітыўна ацэньваюць беларускія пратэсты 2020 года, таму што ўдзячныя беларусам за антываенныя пратэсты і акцыі, за ўдзел у цяперашняй вайне на баку Украіны. І гэта, як правіла, украінцы праеўрапейскіх і антысавецкіх поглядаў.

Аднак гэтыя аргументы, якія апраўдваюць беларусаў, не вельмі актуальныя для ўкраінскіх прыхільнікаў савецкага наратыву. Але ў іх ёсць свае.

І прыхільнасць савецкім наратывам аказваецца больш моцным фактарам, які фарміруе пазітыўнае стаўленне ўкраінцаў да беларусаў.

Меркаванее аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.