Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  2. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  3. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  4. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  5. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  6. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  7. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  10. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  11. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  17. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
Читать по-русски


У прадпрымальніцкім асяроддзі па-ранейшаму неспакойна: пасля новаўвядзенняў чыноўнікаў па цэнах бізнес разгублены і спрабуе зразумець, па якіх правілах працаваць далей. Прадпрымальнікі працягваюць выходзіць на працу, але цяпер дамагаюцца ад чыноўнікаў зменаў. Яны складаюць звароты ўладам. І хоць Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні, што прадпрымальнікаў «крыўдзіць не будуць», гісторыя з затрыманнем ІП у Полацку не дадала бізнесу аптымізму.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Нагадаем, 27 кастрычніка ў некаторых гарадах Беларусі прадпрымальнікі, якія гандлююць нехарчовымі таварамі на рынках, не адкрылі свае павільёны. Яны абвясцілі, што ставяць сваю дзейнасць на паўзу, пакуль не атрымаюць выразнага тлумачэнняпа новаўвядзеннях урада што да цэн. Пазней улады правялі лакальныя сустрэчы з прадпрымальнікамі з нагоды цэн, у тым ліку ў Брэсце і Магілёве.

Што цяпер адбываецца з ІП, што яны збіраюцца рабіць

Прадпрымальнікі працягваюць збіраць подпісы пад калектыўнымі зваротамі чыноўнікам. Бізнес вырашыў скласці лісты па асобных групах тавараў. Да прыкладу, па дзіцячых пазіцыях, па заатаварах, рыбалоўных прыладах і гэтак далей. ІП спадзяюцца, што чыноўнікі могуць увесці паслабленні, як гэта зрабілі для кветкавага і ювелірнага бізнесу. Нагадаем, гэтыя групы тавараў раней вывелі з-пад дзяржрэгулявання цэн.

Але згоды сярод прадпрымальнікаў наконт таго, што канкрэтна пісаць у зваротах, няма. Некаторыя з іх лічаць, што трэба дамагацца прыпынення нашумелай пастановы ўрада па цэнах або поўнай адмены, іншыя хочуць паслабленняў па дапушчальных гандлёвых надбаўках. Прычына — працаваць у межах устаноўленых абмежаванняў, як заяўляюць ІП, цяжка.

«Эканамічная сітуацыя пастаянна мяняецца. І калі, дапусцім, сёння нацэнкі могуць задаволіць ІП, то заўтра, да прыкладу, падымуць падаткі і арэнду, то зноў будуць праблемы з працай», — лічыць адзін з прадпрымальнікаў.

«Я выступаю за свабоднае цэнаўтварэнне. Бо канкурэнцыя жорсткая. Таму любая пастаўленая прадпрымальнікам нацэнка апраўданая. Інакш у яго не будуць купляць і пойдуць да канкурэнта», — перакананы іншы ІП, які займаецца дзіцячымі таварамі.

«Надбаўкі для дзіцячых цацак у 30% не пакрываюць нашых выдаткаў. Гэта азначае прадаваць тавар у мінус. Як можна набываць тавар, ведаючы, што яго рэалізацыя будзе нерэнтабельнай? Гэтыя надбаўкі прымусяць прадпрымальнікаў адмовіцца ад закупкі новых тавараў, скароціцца асартымент рэалізаваных тавараў, многім давядзецца спыніць дзейнасць, бо такая праца прывядзе нас да банкруцтва і закрыцця. Многія людзі, якія працуюць на гандлёвых аб’ектах, застануцца без працы», — адзначаюць у калектыўным звароце ІП, якія гандлююць дзіцячымі цацкамі.

Асобныя ІП пішуць індывідуальныя звароты чыноўнікам. Яны прыводзяць разлікі па гандлі па новых правілах і прапісваюць магчымыя наступствы.

Паводле нашай інфармацыі, некаторыя звароты ІП ужо аднеслі ў МАРГ.

Але некаторыя прадпрымальнікі перакананыя, што лісты ўладам не прынясуць выніку. На іх думку, трэба дамагацца сустрэч з чыноўнікамі.

«Не думаю, што на падставе ліста прымуць рашэнне. Таму нам важная вочная сустрэча (з чыноўнікамі. — Заўв. рэд.). Гэта будзе важным станоўчым сігналам. І вось самае галоўнае — дэлегацыя. У ёй павінныя быць прадстаўнікі ад кожнай групы (тавараў. — Заўв. рэд.) са сваімі жалезнымі аргументамі, — лічыць адзін з ІП. — Цяпер нам трэба знайсці такіх людзей і сфармаваць нашу дэлегацыю. Бо можа здарыцца так, што раніцай будзе званок з МАРГ, у абед — сустрэча. Трэба быць гатовымі».

Як паведамляецца, цяпер чыноўнікі — МАРГ, Мінэканомікі, выканкамы — ладзяць сустрэчы з бізнесам, у тым ліку ў анлайн-фармаце. Адзін з прадпрымальнікаў паведаміў, што ўлады сярод іншага разглядаюць варыянт вывесці ІП, якія займаюцца імпартам, з-пад дзеяння нашумелай пастановы ўрада.

Да прыкладу, у Магілёўскім аблвыканкаме прызналі, што на мінулым тыдні індывідуальныя прадпрымальнікі часткова не выходзілі на працу. Пасля гэтага чыноўнікі сустрэліся з бізнесам і абмеркавалі, як працаваць па абноўленай нашумелай 713-й пастанове ўрада па цэнах. Пра гэта паведамлялі «Могилевские ведомости» са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама.

ІП таксама запаўняюць анкету МАРГ па нашумелай пастанове па цэнах, ведамства размясціла яе на сваім сайце.