Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  2. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  3. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  4. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  5. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  6. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  7. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  10. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  11. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  17. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
Читать по-русски


Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» расказала, што не можа цяпер прыехаць у Кіеў як прыватная асоба, каб падтрымаць украінцаў.

Фото: Facebook Светланы Тихановской
Фота: Facebook Святланы Ціханоўскай

— Я гатовая прыехаць у Кіеў, калі кіеўскі бок будзе гатовы мяне прыняць, — адказала Ціханоўская на адпаведнае пытанне, удакладніўшы, што гэта можа быць не толькі прэзідэнт Зяленскі, але і яго адміністрацыя.

Пры гэтым лідар беларускіх дэмакратычных сілаў патлумачыла, чаму яе паездка не можа адбыцца без адпаведнага запрашэння.

— Глядзіце, са мной сітуацыя крыху складанейшая. Нашы прадстаўнікі могуць прыехаць. Але вы мусіце разумець, што я знаходжуся пад аховай літоўскай дзяржавы. І для таго каб я змагла выехаць у Кіеў, літоўскі бок павінен забяспечыць бяспеку. Таму што ў мяне тут дыпламатычны статус. І пакуль не будзе афіцыйнага запрашэння ад прэм’ер-міністра або ад прэзідэнта, яны проста не могуць гэты візіт арганізаваць.

Я знаходжуся ў такім становішчы. Гэта не тое, што я ўзяла, захацела, выехала.

Неабавязкова арганізоўваць маю асабістую сустрэчу. Гэта можа быць сустрэча шматбаковая, у складзе нейкай дэлегацыі, альбо польская, альбо літоўская, альбо эстонская. Я думаю, нашы палітычныя саюзнікі з радасцю гэта зрабілі б. Але тут мусіць быць усё ж такі запыт афіцыйны, — расказала Ціханоўская.

Паводле яе словаў, Офіс прэзідэнта Украіны пакуль не адрэагаваў на яе публічны зварот да Зяленскага і яна разумее, чаму.

— Калі мы гаворым пра самы высокі ўзровень, пра прэзідэнта, то Украіна займае асцярожную пазіцыю што да камунікацыі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, таму што ўсё-такі вы ў стане вайны. І любы няправільны крок, як здаецца адміністрацыі Зяленскага, можа выклікаць неабдуманыя крокі з боку Лукашэнкі. Але вайна ж усё роўна скончыцца, яна скончыцца перамогай Украіны. І цяпер, не наладжваючы кантактаў з дэмакратычнай Беларуссю, такое меркаванне будзе ў беларусаў, што Украіна будзе гатовая далей супрацоўнічаць з Лукашэнкам, які такі ж агрэсар.

Светлана Тихановская. Скриншот видео — -
«Мы прапануем будаваць альянс». Ціханоўская звярнулася да Зяленскага
-
-

У інтэрв'ю Святлана Ціханоўская таксама адзначыла, што для яе было шокам і нечаканасцю тое, як з пачаткам вайны ва Украіне рэзка памянялі стаўленне да беларусаў.

— Мы ж жылі ў сваім свеце, у свеце рэвалюцыі, негатыўнага стаўлення да рэжыму, хацелі гэты рэжым зрынуць, і нам здавалася, што ўкраінцы, найбліжэйшыя суседзі, добра разумеюць, што адбываецца. А потым пачалася вайна, і мы зразумелі, што людзі ва Украіне зусім не ведаюць пра нашую барацьбу, пра тысячы людзей у турмах, не ведаюць пра тое, што колькасць палітвязняў павялічваецца кожны дзень. Зноўку даводзілася адкрываць беларусаў і Беларусь для Украіны. Было вельмі складана, улічваючы эмацыйны фон, улічваючы, што Беларусь стала суагрэсарам у вачах украінцаў. І адразу ўсе беларусы пайшлі пад адзін грэбень, — адзначыла яна.

Ціханоўская заявіла, што пасварыць украінцаў і беларусаў — гэта менавіта тое, чаго дамагаецца Пуцін і чаго хоча Лукашэнка.

— Для іх вельмі важна, каб мы перасварыліся, і тады наогул усё будзе выдатна. Цяпер не час высвятляць адносіны. Цяпер час супрацоўнічаць, таму што вораг у нас адзін. Вораг у нас — Расійская імперыя, і нам трэба выходзіць з-пад яе ўплыву, — заявіла Ціханоўская.

— Я вельмі спадзяюся, што ўкраінцы, якія так усхвалялі Лукашэнку ўсе гэтыя гады, таму што не разумелі, што адбываецца, ужо ніколі не вернуцца да наратыву «ў Беларусі вуліцы чыстыя і малако смачнае», — дадала яна.