Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  2. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  3. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  4. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  5. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  6. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  7. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  8. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  9. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  10. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  11. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  12. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  13. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  14. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  15. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
Читать по-русски


Да трапляння ў ШІЗА Марыя Калеснікава не скардзілася на здароўе, стала вядома «Люстэрку». Паводле інфармацыі суразмоўцы, яе родныя ўсё яшчэ не ведаюць дыягназу — медыкі толькі змаглі ім сказаць, што «зрабілі ўсё неабходнае і ўсё нармальна». Расказваем, што вядома пра шпіталізацыю палітзняволенай.

Мария Колесникова. Фото: TUT.BY
Марыя Калеснікава. Фота: TUT.BY

Суразмоўца «Люстэрка» на ўмовах ананімнасці расказала, што родныя і адвакат усё яшчэ не бачылі Марыю пасля трапляння ў бальніцу — у палату да яе нікога не пускаюць:

— Наколькі мне вядома, падчас размовы бацькі з дактарамі быў як мінімум адзін супрацоўнік праваахоўных органаў і, відаць, не самага малодшага ўзроўню, таму што вельмі ўважліва сачыў, што вымаўляюць дактары — каб яны не сказалі нічога пра здароўе Машы.

Вядома, што Марыя застаецца ў хірургічным аддзяленні бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гомеля. Родным да гэтага часу не паведамілі дыягназ. Таксама блізкія Калеснікавай не ведаюць, у якім стане знаходзіцца Марыя і як яе лечаць.

— Груба кажучы, ім толькі суха сказалі, што ўсё нармальна і што зрабілі ўсё неабходнае. А што насамрэч з ёй, можна будзе даведацца, калі яе блізкія сваякі або адвакат змогуць трапіць у палату, пагаварыць з самой Марыяй і паглядзець медыцынскія дакументы. Але бацька Машы цяпер ужо адчувае сябе спакайней, таму што хоць бы ёсць упэўненасць, што яна жывая. У бальніцы пацвердзілі, што яна туды паступала, пераводзілася ў іншае аддзяленне, — расказаў наш суразмоўца.

Між тым 22 лістапада стала вядома, што Калеснікава знаходзіцца ў ШІЗА, але колькі часу — невядома. У той жа дзень да яе не пусцілі адваката. Знаходзілася яна там да таго, як трапіла ў бальніцу ці не, таксама не вядома.

— Наколькі я ведаю, блізкім на здароўе Маша не скардзілася і да трапляння ў ШІЗА была ў выдатнай форме, — тлумачыць наш суразмоўца.

Як піша тэлеграм-канал штаба Віктара Бабарыкі, адваката Уладзіміра Пыльчанку 29 лістапада не дапусцілі да Калеснікавай, спаслаўшыся на тое, што яна не напісала заяву на сустрэчу. Да гэтага абаронца яшчэ двойчы беспаспяхова спрабаваў трапіць да яе ў калонію. У адміністрацыі ўстановы пра шпіталізацыю яму таксама нічога не сказалі.

Паводле інфармацыі штаба, Пыльчанка накіроўваў у пракуратуру і УДВК скаргі на адмовы ў допуску да сваёй падабароннай і адзначаў, што баіцца за стан яе здароўя. Рэакцыі на звароты з боку органаў нагляду не было.

Нагадаем, 29 лістапада стала вядома пра шпіталізацыю 40-гадовай Марыі Калеснікавай. Яе паклалі ў першае хірургічнае аддзяленне і перавялі ў рэанімацыю бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гомелі. Адвакат Калеснікавай заявіў, што яе даставілі ў бальніцу з хірургічнай паталогіяй і прааперавалі 28 лістапада.

У штабе 30 лістапада паведамілі, што бацька Марыі Аляксандр Паўлавіч знаходзіцца ў бальніцы Гомеля. Яго камунікацыя з дактарамі праходзіць у прысутнасці супрацоўнікаў МУС. У паведамленні гаварылася, што аперацыя прайшла планава і паспяхова, Марыя ў свядомасці, атрымлівае неабходнае лячэнне, але яна ўсё яшчэ ў цяжкім стане. Медыкі адмаўляліся паведамляць дыягназ бацьку: на гэта нібыта патрэбныя заява або распіска ад Марыі. Паводле непацверджанай інфармацыі, у яе прабадная язва. Пра тое, што палітзняволеная паступіла з праблемамі са страўнікам, паведамлялі і крыніцы «Люстэрка».

Суд прызначыў паплечніцы Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай 11 гадоў агульнага рэжыму. Яна адбывае пакаранне ў ПК-4 Гомеля.