Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  2. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  3. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  4. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  5. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  6. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  7. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  8. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  9. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  10. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  11. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  12. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  13. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  14. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  15. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
Читать по-русски


Удзельнікі плана «Перамога» пры падрыве самалёта ў Мачулішчах выкарыстоўвалі два дроны вытворчасці кампаніі DJI, пераробленыя ў дроны-камікадзэ саматужным спосабам, расказалі ў BYPOL.

Фото: Maxar Technologies
Фота: Maxar Technologies

Паводле звестак ініцыятывы, кожны дрон нёс зарад у 200 грамаў выбуховага рэчыва ў тратылавым эквіваленце. У якасці паражальнага элемента выкарыстоўвалася каля 200 металічных шароў.

У BYPOL адзначылі, што, мяркуючы з апублікаваных спадарожнікавых здымкаў, можна дапусціць, што месцаў пашкоджання два: трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя (лакатар) і раён абцякальніка антэны спадарожнікавай радыёлініі ў пярэдняй частцы самалёта.

«Лакатар самалётаў тыпу А-50 можа быць пабудаваны на гарызантальных шчылінных хваляводах, альбо ў іх аснове можа ляжаць фазаваная антэнная рашотка. Іх паражэнне азначае, што антэну давядзецца мяняць цалкам з поўнай яе разборкай і дэмантажом. Акрамя антэны лакатара пад абцякальнікам мусіць яшчэ знаходзіцца антэна сістэмы апазнавання „свой-чужы“. Пры гэтым варта разумець, што абсталяванне такога тыпу — гэта дарагі адзінкавы прадукт, які вырабляецца на аснове папярэдняга заказу. Не варта недаацэньваць такія паражальныя фактары, як уздзеянне агню і ціск ударнай хвалі, што прыводзіць да дэфармацыі альбо зрушэння элементаў лакатара», — расказалі ў BYPOL.

Фото: Maxar Technologies
Фота: Maxar Technologies

Там адзначылі, што сталёвыя шарыкі падчас выбуху мусілі трапіць на досыць вялікую глыбіню ў адносна тонкую абалонку корпуса самалёта, пашкодзіць праводку і ЗВЧ-абсталяванне — РЛС і станцыю спадарожнікавай сувязі, якія размяшчаюцца, як правіла, паблізу антэн, каб пазбегнуць вялікіх стратаў энергіі ў ЗВЧ-хваляводах.

«Пад ашалёўкай борта самалёта ўздоўж корпуса цягнуцца спаленыя правады. І менавіта ў гэтым самалёце, як ні ў якім іншым, праз наяўнасць вялікай колькасці абсталявання цягнуцца ў сукупнасці кіламетры кабеляў рознага тыпу і прызначэння. Ад сілкавальных да сувязных і кіравальнікаў. Сталёвыя паражальныя элементы маглі не толькі разарваць правады, але разам з агнём і аплавіць іх. На здымках са спадарожніка такі від пашкоджанняў мы ўбачыць і ацаніць не зможам. Аналагічным чынам варта ацэньваць другое траплянне», — падсумавалі ў BYPOL.

Нагадаем, раніцай 26 лютага ў ваколіцах вайсковага аэрадрома 50-й змяшанай базы Ваенна-паветраных сіл Беларусі ў Мачулішчах (Мінскі раён) мясцовыя жыхары пачулі некалькі выбухаў. Паводле BYPOL, яны сталі вынікам атакі дрона беларускіх партызан на расійскі ваенны самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛВ) А-50. Як заявіў кіраўнік аб’яднання былых сілавікоў Аляксандр Азараў, самалёт, які ўдзельнічаў у карэктаванні расійскіх ракетных удараў па тэрыторыі Украіны, быў пашкоджаны і «лётаць ужо не зможа».

Пасля гэтага з’явіліся паведамленні, што на мяжы зрабілі больш жорсткім памежны кантроль, а ў вышук абвясцілі выхадца з Крыма, якога называюць датычным да гэтага інцыдэнту. Акрамя таго, у Беларусі пачалі правяраць уладальнікаў дронаў.

Афіцыйна ўлады Беларусі інцыдэнт у Мачулішчах не каментавалі.

Пазней расследавальнікі з Bellingcat параўналі зробленыя 28 лютага і 19 лютага спадарожнікавыя здымкі самалёта і адзначылі «розніцу ў колеры крылаў». Яны дадалі, што гэта можа быць праз снег, таму «пакуль немагчыма праверыць сцверджанні BYPOL».