Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  3. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  4. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  5. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  8. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  9. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  10. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  11. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  14. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  15. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  16. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  17. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
Читать по-русски


Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца адразу ж пасля завяршэння 7−8 ліпеня падрыхтоўкі збудаванняў для яе, заявіў Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае прэс-служба Крамля.

Фото: TUT.BY
Побач з аэрадромам Бабровічы непадалёк ад Калінкавічаў знаходзіцца зона, дзе раней размяшчаліся ядзерныя боепрыпасы. Фота: TUT.BY, 2019 год

«Па самых адчувальных пытаннях, пра якія мы з вамі дамаўляліся, усё ідзе па плане. Як вы ведаеце, 7−8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў, і адразу ж пачнём мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў. Так што ўсё па плане, усё стабільна», — заявіў Пуцін.

Нагадаем, 25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, Пра што «даўно прасіў» Аляксандр Лукашэнка. Паводле словаў прэзідэнта Расіі, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для гэтых узбраенняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 года.

У лістападзе 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што папросіць Пуціна вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь, калі NATO размесціць сваю ў Польшчы. Пры гэтым ён згадаў «сараі»: «я як руплівы гаспадар нічога не разбурыў — усе „сараі“ стаяць на месцы».

Пры гэтым эксперты сумняваюцца ў тым, што такі аб’ект можна пабудаваць або рэканструяваць за кароткі час: «За тры месяцы паўнавартаснае сховішча пабудаваць выключна складана. Калі наогул магчыма. Але гэта калі паўнавартаснае — у прынцыпе, можна пабудаваць нешта, назваць яго сховішчам, але пакуль там нічога не захоўваць».