Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  3. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  4. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  5. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  6. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  7. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  8. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  9. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  10. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  11. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  12. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  13. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  14. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  17. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
Читать по-русски


У канцы мінулага года пасля працяглага перапынку аднавіліся работы на ўчастку Старобінскага радовішча калійных соляў, паведамляе Office Life. Будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната пад Любанню — адзін з асноўных праектаў у Беларусі расійскага бізнесоўца Міхаіла Гуцарыева, якога называюць сябрам Аляксандра Лукашэнкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Паводле інфармацыі выдання, стаўка на «ўваскрослай» будоўлі пакуль зробленая на беларускія прадпрыемствы, хоць раней калійны камбінат у Любанскім раёне пачыналі будаваць замежныя падрадчыкі.

У 2016 годзе кампанія «Слаўкалій», створаная расійскім бізнесоўцам Міхаілам Гуцарыевым, прыступіла да ўзвядзення Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната. Ключавымі партнёрамі называліся кітайскія ChinaState Energy Engineering і CITIC Construction, нямецкія Deilmann-Haniel і Herrenknecht.

Агульны кошт праекта ацэньваўся ў 2 млрд даляраў, з іх 1,4 млрд — крэдыт Банка развіцця Кітая. Паводле ўмоваў кантракта, будучая прадукцыя «Слаўкалія» мусіла цягам 20 гадоў адгружацца ў КНР.

Аднак у 2021 годзе, пасля трапляння Гуцарыева і калійнай сферы Беларусі пад заходнія санкцыі, фінансаванне праекта спынілася.

У 2022 годзе ў Беларусі стварылі дзержпрадпрыемства «Недра Нежин», якое стала правапераемнікам «Слаўкалія». Меркавалася, што фінансаванне будзе ажыццяўляцца часткова за кошт рэспубліканскага бюджэту, але асноўная частка сродкаў застанецца крэдытнай.

Вясной 2023 года першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў правёў нараду і заявіў, што Нежынскі ГУК павінныя ўвесці ў эксплуатацыю да 1 чэрвеня 2025 года. На той момант агульная будаўнічая гатоўнасць аб’екта ацэньвалася ў 39%. Тады ж даручылі аднавіць дзейнасць сіламі беларускіх кампаній, якія займаліся калійнымі камбінатамі ў Беларусі, Расіі і іншых краінах.

У канцы 2023 года салігорскае прадпрыемства «Пасат» пачало будаўніцтва галоўнага корпуса галургічнай фабрыкі Нежынскага ГАК. Кампанія ўзвядзе цэхі сушкі і грануляцыі. Будуць змантаваныя 9000 тон металаканструкцый.

Акрамя таго, у студзені 2024 года на Нежынскім рудніку на гарызонце -530 м пачаў працу першы праходчы камбайн «Треста Шахтоспецстрой».

«Белгархімпрам» правёў абследаванні і распрацаваў рашэнні па доступе ў руднік і ліквідацыі аварыйнай сітуацыі ў клеццевым шахтавым ствале. Гэтая ж кампанія стварыла архітэктурны праект другой чаргі будаўніцтва ГУКа.

Нядаўна ўрад Беларусі даў «Белгархімпраму» падатковы крэдыт у памеры сумы ПДВ, якая падлягае пералічэнню ў бюджэт па тэрміне выплаты 22 студзеня 2024 года. Пагашаць абавязанні трэба з 1 лютага да 31 снежня 2024 года штомесяц роўнымі долямі.

Фінансавыя складанасці ў прадпрыемства ўзніклі пасля ўзвядзення ў Туркменістане калійнага камбіната. «Белгархімпрам» заяўляў, што яму недаплацілі за выкананыя работы $ 150 млн «Туркменхімія» не змагла эксплуатаваць камбінат і засумнявалася ў якасці работ беларусаў. У выніку спрэчка перайшла ў міжнародны арбітраж.

Чытайце таксама