Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  2. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  3. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  4. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  5. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  6. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  7. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  8. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  9. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  10. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  11. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  12. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  13. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  14. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  17. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  18. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
Читать по-русски


/

На папулярным сэрвісе для аўкцыёнаў Ay.by выставілі на продаж сукенкі і плашч, якія прадаваліся ў СССР у 1950-я гады. Самі рэчы амаль нічым не вылучаюцца, але можа здзівіць пастаўленая прадаўцом цана — ад 30 тысяч рублёў за адзінку.

Мужской плащ, выставленный на продажу за 30 тыс. рублей. Фото: ay.by
Мужчынскі плашч, выстаўлены на продаж за 30 тыс. Фота: ay.by

Жыхарка Гомельскай вобласці прадае мужчынскі шэры плашч у «выдатным стане», выраблены ў 1950-х гадах. Кошт — 30 тысяч рублёў. Гэта даражэй за люксавае адзенне ад вядомых сусветных брэндаў. Напрыклад, плашч ад Emporio Armani можна купіць менш чым за 2,3 тысячы рублёў, а ад брэнда BOSS — каля 3,4 тыс. Такая цана параўнальная хіба што з рарытэтнымі мадэлямі Chanel.

Аўкцыён будзе закрыты 7 студзеня. Хоць мала шанцаў, што такі прадмет савецкай раскошы хтосьці купіць: мяркуючы з каментароў, яго не могуць прадаць з красавіка 2023 года.

Зрэшты, не выключана, што ўладальніца рарытэту пагадзілася б і на ніжэйшую цану. На пытанне аднаго з карыстальнікаў пра рэальны кошт рэчы яна напісала: «Прапануйце».

Коллаж из фото, опубликованных на ay.by
Мужчынскі плашч, выстаўлены на продаж за 30 тыс. Калаж з фота, апублікаваных на ay.by

Як відаць на адным з фота, вытворца адзення — фабрыка «Дружба». Гэта вядомы ў Савецкім Саюзе «брэнд» — так маркіравалася адзенне кітайскіх вытворцаў, якое імпартавалі ў краіны сацлагера.

Мужской плащ, выставленный на продажу за 30 тыс. рублей. Фото: ay.by
Мужчынскі плашч, выстаўлены на продаж за 30 тыс. Фота: ay.by

Карыстальніца выставіла на продаж таксама дзве сукенкі таго ж перыяду. Цана кожнай — 33 тыс. рублёў (спасылкі: 1, 2). У адной з іх стан пазначаны «як новы», у другой — «выдатны».

Платье, которое хотят продать на аукционе за 33 тыс. рублей. Фото: ay.by
Сукенка, якую хочуць прадаць на аўкцыёне за 33 тыс. рублёў. Фота: ay.by