Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  5. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  6. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  7. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  8. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  9. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  10. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Былы баец сіл спецыяльных аперацый Беларусі Максім Зязюльчык, які ваяваў у расійскай ПВК, трапіў ва ўкраінскі палон і быў асуджаны на 10 гадоў за найміцтва, даў інтэрв'ю ўкраінскаму блогеру Уладзіміру Золкіну. У ім беларус расказаў пра пратэсты жніўня 2020 года. Паводле яго, у разгоне мірных дэманстрацый у Беларусі удзельнічаў расійскі АМАП. Але ці сапраўды гэта так? «Люстэрка» спытала ў BELPOL.

Белорусский ОМОН. Фото: TUT.BY
Беларускі АМАП. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У інтэрв'ю ўкраінскаму блогеру Максім Зязюльчык расказвае пра ўдзел расійскага АМАПа ў разгонах мірных пратэстаў без падрабязнасцяў. Ён не называе ні канкрэтных дат, ні абставін, ні прозвішчаў, ні пазыўных расійскіх сілавікоў. Ён кажа толькі, што расійскім амапаўцам выдавалі форму беларускіх калегаў, а «адзінае, чым яны адрозніваліся, — гэта берцы». Аднак з інтэрв'ю незразумела, адкуль у Зязюльчыка інфармацыя пра тое, што расійскія сілавікі надзявалі форму беларускіх. Бачыў ён гэты працэс самі ці яму хтосьці пра гэта расказаў?

Прадстаўнік BELPOL, былы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Уладзімір Жыгар, адзначае, што такая розніца ў абутку некаторых удзельнікаў разгонаў мірных дэманстрацый у Беларусі ў 2020 годзе наўрад ці можа сведчыць пра датычнасць да іх расійскіх сілавікоў.

— Абмундзіраванне ў так званых праваахоўных органах Беларусі вельмі разнастайнае, і няма ніякага сэнсу прывязвацца да абутку ў гэтым пытанні, — тлумачыць наш суразмоўца. — Не выключана, што тыя ці іншыя падраздзяленні маглі самі сабе купляць частку абмундзіравання зыходзячы выключна з выгоды. Таксама ў спецыялізаваных крамах (такіх як «Шчыт» у Мінску) прадаецца абутак расійскай вытворчасці.

Між тым, паводле Жыгара, BELPOL вядома, што ў 2020-м у разгоне мірных дэманстрацый удзельнічалі не толькі супрацоўнікаў унутраных справаў, але і вайскоўцы.

— Гэта былі ўнутраныя войскі, ваенна-дэсантныя войскі, а таксама сілы спецыяльных аперацый Рэспублікі Беларусь, — тлумачыць Уладзімір.

Таксама прадстаўнік BELPOL лічыць, што расказаць пра расійскіх амапаўцаў Зязюльчык мог, бо знаходзіцца ў палоне.

— Ён мог казаць тое, што ад яго хочуць пачуць, тым самым перакладаючы віну на расіян і здымаючы яе з беларускіх сілавікоў, — заключае ён.

Чытайце таксама